Акцыя “Скажы "Не" сьмяротнаму пакараньню” прайшла пад час Дня гораду і дажынак у Маларыце

Пад час Дня гораду і "дажынак" у Маларыце 2 кастрычніка ў межах спартыўнага прабегу праваабаронцы правялі акцыю супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

У адмысловых майках з лаканічным надпісам “Скажы НЕ сьмяротнаму пакараньню”, яны разам з удзельнікамі спартыўнага свята, прабеглі па вуліцах горада. Пры гэтым праваабаронца з Давыд-Гарадку Васіль Матусевіч заняў трэцяе месца ў сваёй узроставай катэгорыі.

Як паведаміў удзельніік акцыі Удадзімір Малей “Гэты забег мы прысьвяцілі адмене сьмяротнага пакараньня ў Беларусі, якая адзіная ў Еўропе дагэтуль практыкуе падобны бесчалавечны від пакараньня”.

Нагадаем, што 10 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень супраць сьмяротнага пакараньня.

На здымках: Уладзімір Малей, Васіль Міхнюк і Васіль Матусевіч; пад час забегу.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны