У Мінску пакажуць, што «Сьмерць - гэта не правасуддзе»

Сёньня ў Мінску адкрыецца выстаўка "Сьмерць - гэта не правасуддзе», прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня, які адзначаецца 10 кастрычніка.
Як распавялі ў прэс-службе Савета Еўропы, выстава будзе праходзіць у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Яе арганізатарамі выступілі Савет Еўропы і яго інфармацыйны пункт у Менску, а таксама прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі.
Экспазіцыя складаецца з 100 плакатаў, адзначаных у 2010 годзе ў рамках конкурсу Poster4Tomorrow, які прайшоў пад патранажам генеральнага сакратара Рады Еўропы Турб'ерн Ягланда і прысвечанага адмене сьмяротнага пакараньня.
Выстава будзе праходзіць адначасова больш чым у трыццаці гарадах па ўсім свеце, у тым ліку ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Ёрку і ў Еўрапейскім парламенце ў Брусэлі. Такім чынам 10 кастрычніка будзе адзначаны Міжнародны дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня.
Экспазіцыя ў Мінску будзе працаваць з 9 кастрычніка па 11 снежня 2010 года, уваход на яе бясплатны.
«Сьмерць - гэта не правасуддзе» з'яўляецца таксама лозунгам кампаніі Рады Еўропы, накіраванай на адзінства еўрапейскіх грамадзян у барацьбе за адмену сьмяротнага пакараньня.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны