Канцэрт супраць сьмяротнага пакараньня ў Вільні
10 кастрычніка ва ўсёй Еўропе адзначаюць Міжнародны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. У гэты дзень у Вільні музыкі з Беларусі і Літвы адыграюць разам канцэрт на адной сцэне, каб заклікаць людзей сказаць “НЕ!” сьмяротнай кары ў Беларусі.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” праводзіць кампанію "Праваабаронцы супраць смяротнага пакараньня” ў Беларусі - апошняй краіне Еўропы, дзе яшчэ выкарыстоўваюць гэты варварскі від пакараньня. Знакамітыя беларусы – грамадскія дзеячы, мастакі, пісьменьнікі палітыкі- у ліку першых падпісалі Петыцыю супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Да іх подпісаў далучылася каля чатырохсот праціўнікаў смяртнай кары. Сярод іншых, кампанію падтрымаў вядомы спявак і акцёр Стынг.
Канцэрт ладзіцца дзякуючы арганізацыям: Belarus Watch, Беларускі Дом правоў чалавека і праваабарончы цэнтр “Вясна”.
На сцэне граюць: RAHIS (Беларусь) і ZALA & DRIUKAS (Літва).
Чакаем: 10 кастрычніка 2010 г.,19-00, клуб "Artistai", Šv.Kazimiero g. 3, Вільня
Уваход вольны!