У Жытоміры адбылася акцыя супраць смяротнага пакарання ў Беларусі
10 кастрычніка ў Жытоміры адбылася моладзевая акцыя да Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання.
Жытомірская ініцыятыўная група міжнароднай праваабарончай арганізацыі «Amnesty International» у гэты дзень правяла акцыю за адмену смяротнага пакарання смерцю ў Беларусі. Нагадаем, Беларусь - апошняя з краін Еўропы і былога СССР, дзе працягваюць караць смерцю людзей. Сёлета былі пакараны два чалавека, яшчэ дзвюм быў вынесены смяротны прысуд.
«Ні асуджаным, ні сваякам не паведамляюць загадзя дату выканання прысуду, таму зняволеныя - смяротнікі жывуць у сталым страху: кожны раз, калі адкрываюцца дзверы камеры, іх могуць забраць на пакаранне смерцю», - распавядае кіраўнік Жытомірскай групы «Amnesty International» Ірына Цюцюнік.
У арганізацыі мерапрыемства ўдзельнічалі беларускія апазіцыянеры, былыя беларускія вязні сумлення Ігар Коктыш, Арцём Дубскі і Віталь Цішчанка.
«Я маральна абавязаны ўдзельнічаць у гэтай акцыі, паколькі і сам амаль тры гады правёў у чаканні экстрадыцыі ў Беларусь, дзе мяне чакала смяротнае пакаранне смерцю і катаванні. Справа ў тым, што ў Беларусі, на мой погляд, смяротнае пакаранне смерцю ўжываецца з мэтай палітычных распраў, таму я заўсёды буду падтрымліваць уводзіны такога мараторыя. Да таго ж, я лічу, што Бог даў нам жыццё і толькі ён мае права яе адбіраць», - кажа Ігар Коктыш.
Чальцы арганізацыі, валанцёры і іншыя ўдзельнікі акцыі збіралі подпісы пад петыцыяй да Прэзідэнта Беларусі з патрабаваннем неадкладна ўвесці мараторый на вынясенне смяротных прысудаў.
Валанцёры, якія збіралі подпісы, чулі розныя меркаванні з нагоды адмены смяротнага пакарання смерцю ў Беларусі. Але цікава, што, нягледзячы на дэмакратычную будову Украіны, многія мінакі проста баяліся ставіць свой подпіс.
«Некаторыя людзі, да якіх падыходзілі нашы валанцёры, запэўнівалі, што ім няма ніякай справы да Беларусі. Гэтыя людзі нават не задумваюцца, што проста праходзячы міма нашай акцыі яны могуць выратаваць не адно жыццё», - распавядае Віталь Цішчанка.
Напачатку мерапрыемствы актывісты зладзілі кароткае тэатральнае прадстаўленьне , сімвалічна намаляваўшы выкананні смяротнага прысуду. «Ахвяры» з завязанымі вачамі трымалі ў руках плакат «Спыніце канвеер смерці!»
Акцыя суправаджалася паказам фільмаў і відэа-ролікаў арганізацыі «Міжнародная Амністыя» пра смяротнае пакаранне смерцю. Ініцыятыўную групу прыйшлі падтрымаць некалькі жытомірскіх музычных груп, і ўладкавалі міні-канцэрт у падтрымку акцыі.
Amnesty International сцвярджае, што смяротнае пакаранне смерцю з'яўляецца скрайнім адмаўленнем правоў чалавека. Гэта наўмыснае, стрыманае забойства людзей дзяржавай у імя правасуддзя. Вышэйшая мера пакарання з'яўляецца парушэннем права на жыццё, абвешчанага Ўсеагульнай дэкларацыяй праў чалавека, і складае крайнюю форму жорсткага, нялюдскага і зневажальнага пакарання.
Адмяніць смяротнае пакаранне смерцю - значыць прызнаць, што такая дэструктыўная дзяржаўная палітыка не спрыяе зніжэнню ўзроўня злачыннасці, як гэта ўжо было даказана практыкай.