“Пакараньне сьмерцю: цана жыцьця і межы права”

Тэматычная кніжная выстава “Пакараньне сьмерцю: цана жыцьця і межы права” працуе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Яна прысвечаная Еўрапейскаму дню барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня і будзе экспанавацца да 5 лістапада.

Як паведамляе сайт Нацыянальнай бібліятэкі, сьмяротнае пакараньне ў Рэспубліцы Беларусь пакуль не адменена. Аналіз грамадскай думкі адносна пакараньня сьмерцю паказвае, што большасьць насельніцтва выступае за захаваньне гэтага віду пакараньня. 23 верасня 2010 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ладзілася пасяджэньне круглага стала “Пра шлях у кірунку адмены смяротнага пакараньня ў Беларусі”, якое было арганізавана дэпартаментам па нарошчваньні патэнцыялу ў галіне права і праў чалавека Сакратарыята Савета Еўропы сумесна з парламентарыямі Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве ўдзельнічалі эксперты Савета Еўропы, прадстаўнікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый. Падчас пасяджэньняў быў прааналізаваны вопыт еўрапейскіх дзяржаў у паступовым скасаваньні сьмяротнага пакараньня, агучана яго праблематыка ў Рэспубліцы Беларусь і перспектывы адмены гэтага віду пакараньня ў нашай краіне.

На выстаўцы, якая экспануецца ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (зала 207g), прадстаўлена каля 50 дакументаў на рускай, англійскай і нямецкай мовах: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні.

Выстаўка будзе карыснай спецыялістам у галіне міжнароднага крымінальнага права, работнікам праваахоўных органаў, сацыёлагам, прававедам, студэнтам і выкладчыкам юрыдычных спецыяльнасьцей.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны