Сняжана Неўдах звяртаецца да Лукашэнкі другі раз

Маці траіх дзяцей,  жыхарка Берасьця Снежана Неўдах пісьмова зьвярнулася да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, каб ён дапамог атрымаць маці растралянага па прысуду суда Андрэя Жука звесткі пра месца пахаваньня сына. Днямі яна атрымала адказ з дэпартаменту выкананьня пакараньняў МУС, датаваны 25 сакавіка. У “дзяжурнай адпісцы” паведамляецца,  што паводле артыкула 175 Крымінальна-выканаўчага кодэксу, цела пакаранага для пахаваньня не выдаецца, пра месца пахаваньня таксама не паведамляецца. Але Сняжана Неўдах адступаць не збіраецца. Яна паўторна зьвярнулася да кіраўніка краіны зь пісьмовым зваротам, паўтараўшы сваю папярэднюю просьбу. Неўдах лічыць, што дапамогу Святлане Жук  можна было б назваць гуманным крокам з боку Прэзідэнта.
Праваабаронца Раман Кісьляк паведаміў “Радыё Свабода”, што Крымінальны кодэкс павінен быць зьменены. Рашэньне пра нявыдачу цела трэба адмяніць:
«Неабыякавая жанчына сама зьвярнулася да праваабаронцаў. Некаторы час таму Сняжана Неўдах атрымала ад юрыстаў інфармацыю пра сьмяротнае пакараньне. Праблема Сьвятланы Жук стала для яе блізкай, яна сама езьдзіла да Сьвятланы. Яе дзеяньні і крокі — самастойныя, мы часам дапамагаем ёй у афармленьні пэўных дакумэнтаў».

 ліст цалкам:

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны