Абмеркаванне праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі х журналістамі
Двухдзённы трэнінг для беларускіх журналістаў і рэдактараў «Праблемы прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі і іх асвятлення ў СМІ»
ладзяць ГА «БАЖ» і Цэнтр экстрэмальнай журналістыкі (Масква).
Сярод мадэратараў трэнінгу выступяць Ірада Гусэйнава (аналітык Цэнтру экстрэмальнай журналістыкі, Масква), Валянцін Стэфановіч і Андрэй Палуда (праваабаронцы), Андрэй Вардамацкі (сацыёлаг), Андрэй Бастунец (намеснік старшыні БАЖ, юрыст), Аляксандр Коктыш (сябра Праўлення БАЖ, медыя-эксперт).
Арганізатары абяцаюць, што праблематыка трэнінгу знойдзе свой працяг у запланаваных на наступны год мерапрыемствах БАЖ, уключаючы круглы стол і конкурс для журналістаў.
Трэнінг «Праблемы ўжывання смяротнага пакарання ў Беларусі і іх асвятлення ў СМІ» адбудзецца 26–27 лістапада ў Мінску.
Заяўкі на ўдзел у трэнінгу прымаюцца да 22 лістапада 2010 года ТОЛЬКІ на электронны адрас: alina@baj.by
З праграмай трэнінгу можна азнаёміцца тут