Акцыя «Гарады за жыцьцё - гарады супраць сьмяротнага пакараньня» ўпершыню прайшла ў Менску

Актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакараньня”, прадстаўнікі праваабарончага цэнтру "Вясна" правялі акцыю «Гарады за жыцьцё - гарады супраць сьмяротнага пакараньня» ў Менску 30 лістапада.

Больш за тысячу гарадоў у гэты дзень прынялі ўдзел у сімвалічнай акцыі, пачатак якой быў пакладзены 30 лістапада 2002  –  у дзень, калі ў гісторыі еўрапейскіх дзяржаў ўпершыню на дзяржаўным узроўні было адмененае сьмяротнае пакараньне. Гэта адбылося ў 1786 годзе ў Вялікім Герцагстве Таскана.

Акцыя, ініцыяваная рымскай "суполкай Санта Эджыдыё" ў супрацоўніцтве з "Міжнароднай Амністыяй" і іншымі ўдзельнікамі Сусветнай кааліцыі супраць сьмяротнага пакараньня адбываецца штогод, а яе сутнасьць у тым, каб сімвалічна асвятліць пэўную гістарычную сьвятыню ў кожным горадзе, які далучаецца да гэтага руху.

Дзесяткі зьнічоў марозным надвячоркам запалілі актывісты каля сцен Чырвонага (Сымона і Алены)  касцёлу ў Менску, каб нагадаць грамадству пра праблему сьмяротнага пакараньня ў Беларусі і ў тых краінах, дзе гэты дзікунскі від пакараньня дагэтуль не адменены.

Кардынатар камапаніі “Прааабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” Андрэй Палуда паведаміў, што “паколькі Беларусь яшчэ не адмяніла сьмяротнае пакараньне, то ўдзел у акцыі носіць пакуль сімвалічны характар: замест магутных пражэктараў, як гэта робіцца ў іншых краінах, толькі свечкі падсвятляюць сьцены касцёла. Сімвалічна таксама, што быў падсвечаны менавіта Чырвоны касцёл, які адзначыў нядаўна стагоддзе і з’яўляецца візітнай карткай нашай сталіцы. Зусім побач размяшчаецца яшчэ адно “сімвалічнае” месца – Дом Ураду, куды беларускія праваабаронцы неаднаразова накіровавалі прапановы і патрабаванні аб скасаванні сьмяротнага пакараньня.”

Старшыня праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі ў гэты дзень прыняў удзел у аналагічнай акцыі ў сталіцы Кыргызстана Бішкеку, дзё ён знаходзіцца ў складзе дэлегацыі Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека.

Фота

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны