Прыгавораны да пакараньня сьмерцю звярнуўся да Прэзідэнта Беларусі

Прысуджаны да пакараньня сьмерцю Алег Грышкаўцоў звярнуўся да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з прашэньнем прыпыніць выкананьне сьмяротнага прысуду да разгляду ў Камітэце па правах чалавека яго індывідуальнага паведамленьня. 13 сьнежня гэты ліст праз адвакатаў быў перададзены ў Адміністрацыю Прэзідэнта.

Да гэтай меры Грышкаўцоў быў вымушаны прыбегчы, паколькі раней, нягледзячы на інфармаваньне кампетэнтных арганаў Беларусі, пры разглядзе ў КПЧ ААН аналагічных скаргаў прыгавораных да вышэйшай меры пакараньня Алеся Жука і Васіля Юзэпчука, апошнія былі растраляныя напрыканцы сакавіка 2010 года.

Нагадаем, што Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду індывідуальнае паведамленьне Алега Грышкаўцова, які 14 траўня 2010 года быў прыгавораны да сьмяротнага пакараньня. Ён скардзіцца на тое, што былі парушаныя ягоныя правы, прадугледжаныя міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, найперш – права на справядлівае судовае разбіральніцтва. У паведамленьні таксама ўтрымліваецца просьба прымяніць меры часовай абароны, і не прыводзіць прысуд у выкананьне, пакуль справа не будзе ўсебакова разгледжаная у Камітэце па правах чалавека ААН.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны