Прэзідэнт Беларусі адмовіў у памілаваньні асуджаным на сьмерць Бурдыку і Грышкаўцову

Сюжэт адной з лютаўскіх праграм тэлеканала АНТ “Несакрэтныя матэрыялы” быў прысвечаны злачынствам, якія ўчынілі жыхары Гародні Андрэй Бурдыка  і Алег Грышкаўцоў.

14 траўня 2010 года яны былі асуджаныя да сьмяротнага пакараньня праз расстрэл за злачынствы, якія былі здзейсьненыя пад час узброенага нападу на кватэру ў Гародні ў кастрычніку 2009 года. 17 верасьня судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйныя скаргі Бурдыкі і Грышкаўцова і пакінула іх без задавальненьня, а прысуд — без змяненьня.

Пад час тэлеперадачы "Несакрэтныя матэрыялы" намесьнік начальніка пракуратуры Гродзенскай вобласьці Святлана Рахман, якая ў той час выступала дзяржабвінаваўцам па справе, паведаміла што Прэзідэнт Беларусі адмовіў у памілаваньні Алегу Грашкаўцову і Андрэю Бурдыку.

Як вядома, інфармацыя аб памілаваньні злачынцаў, асуджаных да сьмяротнага пакараньня дзяржава аднесла да ліку таямніцы, і таму гэтая заява работніка пракуратуры – адзінае даступнае сведчаньне пра далейшы лёс сьмяротнікаў.

Нагадаем, што напачатку сьнежня 2010 года ў Камітэт па правах чалавека ААН года былі пададзеныя індывідуальныя паведамленьні асуджаных. У паведамленьнях ўтрымліваецца просьба прымяніць меры часовай абароны, і не прыводзіць прысуд у выкананьне, пакуль справа не будзе ўсебакова разгледжаная у Камітэце па правах чалавека ААН. Пра гэта праінфармаваныя кампетэнтныя органы Рэспублікі Беларусь.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны