ПАРЭ заклікала Беларусь адмовіцца ад сьмяротнага пакараньня

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы заклікала ЗША, Японію і Беларусь адмовіцца ад вынясеньня і выкананьня сьмяротных прысудаў.

ПАРЭ асудзіла тое, што ў Беларусі з 2008 году працягваюцца выкананьні сьмяротных прысудаў, «што значна падарвала давер да абвешчанага Беларусьсю намеру да збліжэньня зь сям’ёй эўрапейскіх дзяржаў, якія бароняць правы чалавека і чалавечую годнасьць».

Таксама асамблея ПАРЭ выказала падзяку штатам ЗША, якія за гэты пэрыяд адмовіліся ад сьмяротнага пакараньня. Гэта штаты Нью-Джэрсі і Нью-Мэксіка.

У Беларусі з сярэдзіны 1990-х гадоў пакарана сьмерцю болей за 150 чалавек, у тым ліку сьмяротныя кары працягваліся ў 2010 годзе — былі расстраляныя 30-гадовы Васіль Юзапчук і 25-гадовы Андрэй Жук.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны