У Магілёве прайшла акцыя супраць сьмяротнага пакараньня

18 верасьня актывісты маладзёвых арганізацыяў Магілёва правялі інфармацыйную акцыю «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі». Буклеты, прысьвечаныя гэтай тэме, яны раздавалі мінакам на праспэкце Пушкіна.

У акцыі ўзялі ўдзел дзясятак актывістаў у саколках з надпісам супраць сьмяротнага пакараньня. Паводле аднаго з актывістаў, за пятнаццаць хвілінаў яны раздавалі болей за трыста буклетаў.

«Сёньня магілёўская моладзь далучылася да кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі». Мы лічым, што жыцьцё -- гэта абсалютная каштоўнасьць і дзяржава ня мае права забіваць. Калі чалавека караюць на сьмерць, то ў яго няма болей магчымасьцяў усьвядоміць зьдзейсьненае. Ведаючы нашу судовую сыстэму, мы ня ўпэўненыя, што такія прысуды наагул законныя й справядлівыя”, заявіў адзін з удзельнікаў акцыі.

Інцыдэнтаў зь міліцыяй за час правядзеньня акцыі не было. Месца, дзе першапачаткова яна плянавалася, моладзёны зьмянілі. Пяцёра міліцыянтаў засталіся «ахоўваць» пляцоўку перад гандлёвым цэнтрам «Прэстан». Тым часам актывісты раздалі буклеты за пяцьсот мэтраў адтуль.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны