Ад Беларусі патрабуюць увядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне

Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання"
Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання"

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” Андрэй Палуда патрабаваў ад уладаў Беларусі тэрміновага ўвядзеньня мараторыю на сьмяротнае пакараньне.

Пад час свайго выступу 28 верасьня на секцыі, прысвечанай пытаньням сьмяротнага пакараньня, катаваньням і бесчалавечаму абыходжаньню на штогадовай сустрэчы АБСЕ па чалавечым вымярэньні ў Варшаве, прадстаўнік беларускіх НДА паведаміў, што сёлета Беларусь прывяла ў выкананьне сьмяротныя прысуды Андрэю Бурдыку і Алегу Грышкаўцову. Прычым, гэта адбылося нягледзячы на факт разгляду ў Камітэце ААН па правах чалавека індывідуальных паведамленьняў ад іх імя, пададзеных у сьнежні 2010 года. Ігнараваньне афіцыйным Менскам міжнародных пагадненняў мае сістэматычны характар, паколькі і ў 2010 годзе Беларусь, не дачакаўшыся разгляду у Камітэце ААН па правах чалавека паведамленняў яшчэ двух смяротнікаў, прывяла прысуды ў выкананьне.

Андрэй Палуда акцэнтаваў увагу міжнароднай супольнасьці на тым, што апошнім часам, з маўклівага адабрэньня дзяржавы ў афіцыйных сродках масавай інфармацыі практычна не абмяркоўваецца пытаньне адмены сьмяротнага пакараньня, альбо ўвядзеньне мараторыя на яго. Пры гэтым раней на высокім узроўні падкрэслівалася, што сьмяротнае пакараньне з’яўляецца часовай мерай, а грамадства актыўна абмяркоўвае крокі па яго адмене.

“Я, як прадстаўнік кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” зьвяртаюся да ўладаў Рэспублікі Беларусь з патрабаваньнем праявіць палітычную волю ў вырашэньні пытаньня аб неадкладным увядзеньні мараторыя на сьмяротнае пакараньне як першага кроку да яе поўнай адмены. Гэта дасьць магчымасьць захаваць жыцьцё асуджаным да такога віду пакараньня, а Еўропа зможа нарэшце лічыцца тэрыторыяй цалкам свабоднай ад дзікунскага пакараньня сьмерцю”, - заявіў у Варшаве Андрэй Палуда.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны