Паспець выратаваць жыццё
У інтэрнэце арганізаваны збор подпісаў за выратаванне жыццяў абвінавачаных ў выбуху ў мінскім метро Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Петыцыя адрасавана ААН і праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.
"15 дзён засталося, каб выратаваць жыцці 2-х маладых людзей, якіх могуць пакараць смерцю. Шмат хто ў Беларусі лічаць, што гэтыя маладыя людзі, абвінавачаныя ў выбуху ў метро ў Мінску (11 красавіка 2011 г.), не вінаватыя. Але пракурор хоча, каб 30 лістапада 2011 яны былі асуджаныя да смерці, хоць няма дакладных доказаў таго, што гэта зрабілі менавіта яны", - гаворыцца ў петыцыі.
У сувязі з гэтым аўтары петыцыі заклікаюць усіх дапамагчы сваім подпісам выратаваць жыцці, магчыма, невінаватых людзей. Такім чынам яны разлічваюць сабраць 100 тысяч подпісаў.
Па стане на 15 гадзін 18 лістапада было сабрана каля 1000
подпісаў.
Далучыцца да падпісантаў можна тут.