Прэс-канферэнцыя па крымінальнай справе аб менскім тэракце
Паважаныя журналісты!
Прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” запрашаюць 28 лістапада а 12-й гадзіне на прэсавую канферэнцыю па пытаньню крымінальнай справы аб тэракце 11 красавіка 2011 года ў Менску.
Прэс-канферэнцыя адбудзецца на офісе “Беларускага Хельсінскага Камітэта” па адрасе:
г. Мінск, вул. К.Лібкнехта, 68, офіс 1201
Апроч прадстаўнікоў кампаніі, на прэс-канферэнцыі будуць прадстаўнікі розных праваабарончых арганізацый Беларусі, маці аднаго з абвінавачаных Любоў Кавалёва. Не выключаны таксама ўдзел асобаў, прызнаных пацярпелымі па вышэйзгаданай крымінальнай справе.