У Брэсце прайшла акцыя “Спынім забойствы!”
Мясцовыя актывісты грамадскіх арганізацый і дэмакратычных партый 28 лістапада правялі гэтую акцыю, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да магчымага смяротнага прысуду ў справе Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.
У адным з мікрараёнаў Брэста актывісты расклеілі больш за сотню плакатаў з заклікам не заставацца абыякавымі, калі вырашаецца лёс маладых людзей якія, на думку пракуратуры, здзейснілі тэракт на мінскай станцыі метро “Кастрычніцкая”, а насамрэч, магчыма, папросту з'яўляюцца “казламі адпушчэння” ў справе аб тэракце.
“Многія беларусы лічаць, што хлопцы не вінаватыя і доказы іх віны сфабрыкаваныя. Цвёрдых доказаў няма, на відэазапісу метрапалітэна бачныя сляды грубага мантажу, адвакату не дазваляюць далучаць да справы розныя матэрыялы, якія абвяргаюць вінаватасць маладых людзей”, - такі тэкст змешачаны на плакаце.
На думку арганізатараў акцыі, само існаванне ў ХХІ стагоддзі смяротнага пакарання – варварства. Таму судовы працэс, на якім абвінавачванне патрабуе прымянення вышэйшай меры, зноў прымушае нагадаваць грамадскасці пра існаванне ў Беларусі такой антыгуманнай з'явы як пакаранне смерцю.