Любоў Кавалёва просіць увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне
Сёньня апоўдні Любоў Кавалёва, маці асуджанага да растрэлу Уладзіслава Кавалёва аднясе ў Адміністрацыю прэзідэнта ліст, адрасаваны Аляксандру Лукашэнку.
Яна просіць кіраўніка дзяржавы захаваць жыццё яе сыну і ўвесці мараторый на сьмяротнае пакараньне.
Нагадаем, 30 лістапада суд прызнаў Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва вінаватымі ў тэракце ў мінскім метро 11 красавіка і шэрагу іншых выбухаў ды асудзіў іх на сьмерць.