Шматдзетная маці ў цэнтры Мінску пратэставала супраць смяротнай кары
Своеасаблівы перфоманс зладзіла шматдзетная маці Таццяна Гацура разам з двума сваімі сынамі.
Жанчына разгарнула расцяжку, намаляваную яе дзецьмі, і пад гэтай расцяжкай панесла ў Адміністрацыю прэзідэнта свой зварот. Гацура адзначыла, што яна шматдзетная маці: у яе трое дзяцей, і цяпер яна цяжарная чацвёрты раз. У сваім звароце яна напісала, што не хоча, каб у яе краіне забівалі людзей.
У каментарыі журналістам Гацура сказала, што не верыць у магчымасць звярнуцца да прэзідэнта праз нейкія інстанцыі. Таму яна і звярнулася непасрэдна праз Адміністрацыю.
Пры паходзе да
Адміністрацыі сям'ю Гацуры і журналістаў, якія суправаджалі іх, міліцыя не
спыняла.