Пацыент Багушэўскага “сухотнага” шпіталю гатовы пайсці на смерць замест “віцебскіх тэрарыстаў”

Інвалід другой групы Валер Ганчарэнка, хворы на адкрытую форму сухотаў, звярнуўся да грамадскасці з заявай пра дрэнныя  ўмовы ўтрымання і лячэння ў Багушэўскім шпіталі. Ён заявіў, што раз “ў нашай "сацыяльнай краіне" нельга атрымаць годнага лекавання, то гатовы прынесці сябе ў ахвяру замест "бязвінна асуджаных "віцебскіх тэрарыстаў".

Поўны тэкст заявы Валера Ганчарэнкі размешчаны на сайце аргкамітэту партыі БХД. Спадар Ганчарэнка піша, што ў Багушэўскім шпіталі “няма акуліста, УГА ўнутраных органаў зрабіць немагчыма, а лекі 40-50-гадовай даўніны не прыносяць для хворых на сухоты людзей жаданых вынікаў”, што медарсенал прадстаўлены ў выглядзе дапатопнага абсталявання і нават яго адсутнасці”, і што “пасля такога лекавання ў вялікай часткі хворых адзначаецца адмоўная дынаміка. Пагаршаецца праца страўнікава-кішачнага тракту, людзі страчваюць слых і зрок”.

Звяртаючыся да шырокіх колаў грамадскасці, Валеры Ганчарэнка просіць дапамагчы хворым на сухоты, бо ў шпіталі яшчэ і зневажаюцца чалавечыя правы. Тых, хто мае смеласць скардзіцца на ўмовы, лічаць паклёпнікамі. “З асабліва незадаволенымі змагаюцца рознымі метадамі. У скуры неўтаймаванага пацыента даводзіцца знаходзіцца непасрэдна мне. Праз тое, што я асвятляю некаторыя недахопы ў СМІ, да мяне ўжо прымацавалася мянушка Пісарчук. І калі я з накіраваннем прыязджаю для шпіталізацыі, мяне не хочуць браць з матывіроўкай “ты не патрэбны ў аніводным аддзяленні”, - піша Ганчарэнка.

Свой зварот хворы на сухоты накіраваў і да Аляксандра Лукашэнкі. У ім спадар Ганчарэнка разважае пра тое, што мае смяротную хваробу, і таму не шкадуе свайго жыцця і гатовы, каб яго расстралялі замест асуджаных за тэрарызм, бо не верыць у справядлівасць прысуду.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны