Польскія праваабаронцы просяць Лукашэнку памілаваць Канавалава і Кавалёва

З адпаведнай заявай да беларускага кіраўніка звярнуўся Хельсінскі фонд правоў чалавека і група “Гарызонт — супраць смяротнага пакарання”, паведамляе "Еўрарадыё".

Паводле падпісантаў звароту "такі гуманны крок быў бы вартым краіны, якой спадар Лукашэнка кіруе". Арганізацыя лічаць, што выкарыстанне памілавання да асуджаных за тэракт у метро Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва было б прыкметай сілы, а не слабасці Беларусі.
 
"Запэўніваем ахвяраў тэракту, і вас, спадар прэзідэнт, што мы асуджаем гэты акт, але лічым, што смяротнае пакаранне супярэчыць асноўным правам чалавека", - гаворыцца ў заяве.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны