Сумесная прэс-канферэнцыя Amnesty International і кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня”

Прадстаўнікі Amnesty International і кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакараньня”  9 сьнежня ў Менску правядуць прэс-канферэнцыю, прысвечаную сумесным дзеяньням грамадзянскай і праваабарончай супольнасці па адмене альбо ўвядзеньні мараторыя на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі.

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел:

Хэза МакГіл, эксперт-дасьледчык “Міжнароднай амністыі” (Amnesty International);

Алег Гулак, старшыня “Беларускага Хельсінскага камітэта”;

Валянцін Стэфановіч, намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”;

Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня”;

Сваякі асуджаных да смяротнага пакараньня.

Па завяршэньні прэс-канферэнцыі праваабаронцы маюць намер перадаць ў Адміністрацыю Прэзідэнта Петыцыі са зваротамі аб адмене сьмяротнага пакараньня

Прэс-канферэнцыя адбудзецца 9 сьнежня ў памяшканьні Праваабарончага цэнтру “Вясна” па адрасе: пр. Незалежнасьці 78-а, 48.

Пачатак у 12-00.

Запрашаем журналістаў!

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны