165 тысяч петыцый за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі адпраўленыя ў Адміністрацыю прэзідэнта па пошце

“Міжнародная амністыя” патрабуе ад Аляксандра Лукашэнкі ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне. Ад гэтым заявіла 9 снежня на адмысловай прэс-канферэнцыі даследчык гэтай арганізацыі Хэза Макгіл.

“У сусветнай кампаніі па ўвядзеньні мараторыя ўдзельнічалі самыя розныя людзі, - падкрэсліла Макгіл . - Усе яны падпісалі падрыхтаваныя “Міжнароднай амністыяй” звароты да прэзідэнта Лукашэнкі аб мараторыі на прымяненьне смяротнай кары ў Беларусі”.

Смяротнае пакаранне ў тым выглядзе, у якім яна рэалізуецца ў Беларусі, не толькі парушае права на жыццё, але і прызнана камітэтам па правах чалавека ААН катаваннямі для сваякоў асуджаных. “У прыватнасці, сваякам не выдаюць цела, не паведамляюць месца пахавання і вельмі позна паведамляюць аб прывядзенні прысуду ў выкананне”, - канстатавала Макгіл.

Паводле яе слоў, нідзе ў свеце не існуе судовай сістэмы, якая была б застрахаваная ад памылкі.

“Ёсць небяспека, што прысуджаныя да смерці Канавалаў і Кавалёў не з'яўляюцца сапраўды вінаватымі. Гэта мы бачылі і падчас судовага працэсу над імі, калі нават пацярпелыя сумняваліся ў іх віне. Таму мы просім Аляксандра Лукашэнкі памілаваць асуджаных і ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі”, - заявіла прадстаўнік" Міжнароднай амністыі ".

На прэс канферэнцыі таксама выступілі старшыня Беларускага хельсінскага камітэту Алег Гулак, намеснік старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч, маіі растралянага Андрэя Жука Святлана, і маці асуджанага да смяротнага пакарання Уладзіслава Кавалёва Любоў.

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда паведаміў пра захады праваабаронцаў па ўвядзеньні мараторыя на гэты від пакараньня, а таксама пра змены грамадскай думкі пасьля апошніх смяротных прысудаў у Беларусі. Як зазначыў  Андрэй Палуда, "справа Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва ўзрушыла грамадскае меркаванне і ў нашай краіне, прадэманстраваўшы, што ўсё больш беларусаў выступаюць супраць смяротнай кары. Са свайго боку праваабаронцы цяпер рыхтуюць зварот у Міжнародны камітэт правоў чалавека, каб прыпыніць выкананне выраку асуджаным за выбух у менскім метро. «Праўда, мы ўжо маем сумны досвед, калі ў парушэнне ўсіх нормаў міжнароднага права ўлады Беларусі прыводзілі ў выкананне смяротны вырак. Гэтак, сёлета расстралялі жыхароў Горадні Андрэя Бурдыку і Алега Грышкаўца", – нагадаў Андрэй Палуда.

Сёньня, адразу пасьля канферэнцыі, Хэза Макгіл разам з беларускімі праваабаронцамі спрабавала перадаць у Адміністрацыю прэзідэнта  165 тысяч петыцый з 30 краін з патрабаваньнем ўвесьці ў Беларусі мараторый на сьмяротнае пакараньне.

Аднак групу беларускіх праваабаронцаў, які прынесьлі ў адміністрацыю прэзыдэнта 10 скрыняў з подпісамі грамадзянаў пасьля перамоваў супрацоўнікі прыёмнай Прэзідэнта адправілі на пошту. Усе петыцыі былі запакаваныя і адпраўленыя на адрас Адміністрацыі. За тым, што адбываецца, у тым ліку і ў Галоўпаштамце, сачыла міліцэйскае кіраўніцтва - начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Барсукоў і намеснік начальніка міліцыі бяспекі Максім Грышчанка.

Пад час чыніліся перашкоды журналістам. У прыватнасьці, у журналіста "Радыё Свабода" Алега Груздзіловіча адабралі на праверку відэакамеру разам са службовым пасьведчаньнем, але праз некаторы час вярнулі.

Таксама па тэме:

160 тысяч чалавек папрасілі Лукашэнку адмяніць смяротнае пакаранне (фота)

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны