Пісьменьнікі выказалі сваё стаўленьне да палітвязьняў і сьмяротнага пакараньня

Удельнікі ХVІ З’езда Саюз беларускіх пісьменнікаў, які адбыўся 10 сьнежня ў Менску, прынялі некалькі заяў, у якіх выказалі сваю пазіцыю адносна грамадска-палітычнай сітуацыі, што склалася ў краіне ў апошні час.

У прыватнасьці, сябры СБП патрабуюць “неадкладнага вызвалення з-за кратаў сяброў нашага Саюза Паўла Севярынца і Алеся Бяляцкага, прававой рэабілітацыі раней асуджаных пісьменнікаў Уладзіміра Някляева і Аляксандра Фядуты, вызвалення ўсіх палітвязняў”.

Не пакінула пісьменніцкая супольнасьць без увагі і тэму адмены сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Яны патрабуюць неадкладна ўвесьці мараторый на выкананьне смяротнага пакараньня ў Рэспубліцы Беларусь.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны