Амбасадару Рэспублікі Беларусь у Польшчы перадалі больш за 500 зваротаў аб памілаванні Канавалава і Кавалёва
Пяцьсот
чатырнаццаць чалавек падпісалася пад зваротам да Прэзідэнта Аляксандра
Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні асуджаных да пакарання смерцю за тэракты ў
мінскім метрапалітэне Дзмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва. Подпісы
збіралі валанцёры групы «Гарызонт - супраць смяротнага пакарання», Асацыяцыі
«Адкрытая Рэч Паспаліта» (Otwarta Rzeczpospolita) і Хельсінкскага фонду па
правах чалавека (ХФПЧ) на канферэнцыі "Правы чалавека - сучасны стан
дыскусіі», што праходзіла з 8 па 10 снежня. Зварот
падпісалі дакладчыкі і ўдзельнікі канферэнцыі, а таксама асобы, якія не прымалі
ўдзелу ў канферэнцыі, але выказалі жаданне падпісацца.
Пад
зваротам, падпісаліся, у прыватнасці, Роберт Бадынтэр (Парыж, Універсітэт
Сарбона; экс-старшыня Канстытуцыйнага савета Рэспублікі Францыі, вядомы сваёй
дзейнасцю ў галіне адмены смяротнай кары), Данута Пшывара (старшыня ХФПЧ),
Паула Савіцкая (старшыня Асацыяцыі «Адкрытая Рэч Паспалітая »(Otwarta
Rzeczpospolita), іншыя вядомыя праваабаронцы і выкладчыкі універсітэтаў з
многіх краін свету.
Зварот з подпісамі быў высланы ў панядзелак, 12 снежня, Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку праз Амбасадара Рэспублікі Беларусь у Польшчы.
Раней, 1 снежня асацыяцыя «Адкрытая Рэч Паспаліта", а 6 сьнежня ХФПЧ і «Гарызонт» адправілі звароты з просьбай аб памілаванні Прэзідэнту Лукашэнка.
Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў былі асуджаныя Вярхоўным Судом Беларусі за тэракты ў метрапалітэне ў Мінску. Ход расследавання і працэс выклікалі шматлікія пратэсты праваабаронцаў ва ўсім свеце. З прысудам, і з прызнаннем асуджаных вінаватымі не згодная нават частка ахвяр тэракту ў метро і іх блізкія.