Уладзіслаў Кавалёў напісаў прашэнне пра памілаванне
Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук, перадае interfax.by. Таксама прадстаўнік Генпракуратуры заявіў, што наглядныя скаргі асуджаныя пакуль не падалі.
Па словах намеснік генпракурора, абодвух асуджаных на смерць трымаюць у ізалятары КДБ. Нагадаем, што раней маці асуджанага Любоў Кавалёва казала, быццам яе сына на ноч прыкоўваюць кайданкамі. Стук кажа, што вязняў не прыкоўваюць, але трымаюць у адзіночных камерах.