Толькі 19 % чытачоў газеты “Intex-press” лічаць пакаранне Канавалаву і Кавалёву адпавядаючым злачынству

Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” праводзіць апытанне на ўласным сайце www.intex-press.by  адносна прысуду па справе тэракту ў мінскім метро. На 15 снежня ў апытанні прынялі ўдзел 1 254 чалавекі, якія адказалі на пытанне газеты: “Ці задаволены Вы смяротным прысудам абвінавачваемым па справе аб тэракце ў мінскім метро Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву?” Толькі 19 % чытачоў газеты “Intex-press” лічаць, што пакаранне Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва адпавядае характару злачынства. 53 % наведвальнікаў сайта лічаць, што іх віна ў судзе не была даказана, а 18 % удзельнікаў апытання паведамілі, што яны супраць смяротнага пакарання. Каля 8 % чытачаў газеты “Intex-press” пакуль не вызначыліся ў сваім рашэнні.

Апытанне працягваецца.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны