Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу маці Кавалёва

15 сьнежня Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў індывідуальнае паведамленьне аб парушэньні права на жыцьцё і права на справядлівы суд, якое накіравала маці асуджанага да растрэлу Уладзіслава Кавалёва Любоў Кавалёва. Справа зарэгістраваная пад № 2120/2011.

На адрас дзяржавы накіраваная нота з патрабаваньнем не прыводзіць у выкананьне сьмяротны прысуд да разгляду скаргі Камітэтам ААН па правах чалавека.

25-гадовыя Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў былі асуджаныя на смерць 30 лістапада 2011 па абвінавачванні ў арганізацыі выбуху ў менскім метро 11 красавіка 2011. Смяротны прысуд быў абвешчаны першым намеснікам старшыні Вярхоўнага Суда Аляксандрам Федарцовым пасля двух з паловай месяцаў суда, які пачаўся 15 верасня 2011.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны