Старшыня Канстытуцыйнага суду адказаў праваабаронцу
Маладэчанскі праваабаронца Эдуард Баланчук атрымаў адказ на зварот да старшыні Канстытуцыйнага суду. Зварот датычыўся прысуду, вынесенаму па справе выбуху ў метро, у ім праваабаронца прасіў прыняць усе меры па недапушчэнню смяротнага пакарання ў адносінах да асуджаных. Адказ быў лаканічным і цалкам прадказальным – усё залежыць ад волі прэзідэнта.
Эдуард Баланчук пабываў на асабістым прыёме старшыні Канстытуцыйнага суду Пятра Міклашэвіча 7 снежня.
У сваім звароце праваабаронца падрабязна патлумачыў пазіцыю адносна прымянення смяротнага прысуду: прывёў звесткі з гісторыі, прававой практыкі, вытрымкі міжнароднага і дзяржаўнага права РБ, меркаванні спецыялістаў і аўтарытэтных асобаў, нагадваў пра мэты крымінальнай адказнасці і прынцыпы гуманнасці. Праваабаронца мяркуе, што выкладзеныя довады не разглядаліся судом пры вынясенні прысуду і таму могуць паспрыяць падставай для яго перагляду.
Адказ на зварот быў атрыманы ад намесніка старшыні КС А.Марыскіна. У ім напісана: “У сучасных умовах пытанне аб адмене гэтага віду пакарання ці як першым кроку – аб абвяшчэнні мараторыя на яго прымяненне можа быць вырашаны Кіраўніком дзяржавы ці Парламентам.”
Эдуард Баланчук кажа:
- Ужо на прыёме мне стала зразумела, які па сутнасці адказ я атрымаю. Было відавочна, што чалавек, які займае такую высокую пасаду, сам нічога не вырашае...