Журналістка Intex-press стала пераможцай конкурсу на тэму смяротнага пакарання
Конкурс для журналістаў, якія пішуць на тэмы турэмнага і смяротнага пакарання, БАЖ праводзіў разам з маскоўскім офісам Міжнароднай турэмнай амністыі (PRI). Артыкул баранавічскай журналісткі Наталлі Семяновіч атрымаў высокую адзнаку маўскоўскіх экспертаў, якія ўваходзілі ў склад журы конкурсу.
Уганараванне пераможцы адбудзецца напрыканцы студзеня 2012 года ў Мінску.