Уладзіслаў Кавалёў і яго абаронца пачнуць знаёміцца з пратаколамі судовых пасяджэнняў
Прыгавораны да смяротнай кары за саўдзел у тэрарызме Уладзіслаў Кавалёў і яго адвакат Станіслаў Абразей павінны 4 студзеня пачаць азнаямленне з пратаколамі судовых пасяджэнняў. Гэта працэдура завершыцца 16 студзеня.
Як паведаміў Станіслаў Абразей, па выніках вывучэння пратаколаў могуць быць падрыхтаваныя заўвагі ў Вярхоўны суд.
Уладзіслаў Кавалёў і прыгавораны да смяротнай кары за тэрарызм Дзмітрый Канавалаў 6 снежня атрымалі копіі прыгавору, вынесенага Вярхоўным судом 30 лістапада. 7 снежня Кавалёў і яго абаронца падалі прэзідэнту прашэнне аб памілаванні і наглядную скаргу. Як заявілі БелаПАН у КДБ Беларусі, а ў следчым ізалятары менавіта гэтага ведамства ўтрымліваюцца асуджаныя, Канавалаў «нічога не падаваў».