Маці Уладзіслава Кавалёва разлічвае на атрыманне спатканняў з сынам для сябе і дачкі

16 студзеня маці прыгаворанага да смяротнай кары за саўдзел у тэрарызме Уладзіслава Кавалёва перадасць у следчы ізалятар КДБ заяву на спатканні з сынам. Як паведаміла Любоў Кавалёва, яна разлічвае атрымаць дазволы на сустрэчы з Уладзіславам спачатку для яго сястры Таццяны, а потым для сябе.

Раней маці асуджанага звярталася з такімі заявамі ў Вярхоўны суд. Аднак зараз стала вядома, што даванне спатканняў на гэтай стадыі знаходзіцца ў кампетэнцыі адміністрацыі СІЗА.

На сустрэчу з сынам 17 студзеня, у дзень яго нараджэння, Кавалёва ўжо практычна не разлічвае.

Паводле слоў маці асуджанага, адміністрацыя СІЗА абавязана даць ёй спатканне адзін раз у месяц. Аднак гэтае спатканне кароткатэрміновае, і Кавалёва асцерагаецца, што яно можа быць такім жа, як і ў снежні. Тады маці змагла пагутарыць з сынам 30 хвілін, а сястра з братам — 10 хвілін.Нагадаем, 16 студзеня заканчваецца тэрмін азнаямлення Уладзіслава Кавалёва і яго адваката Станіслава Абразея з пратаколамі судовых пасяджэнняў.

Як паведамлялася раней, паводле вынікаў гэтай працы могуць быць падрыхтаваны заўвагі ў Вярхоўны суд.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны