Маці Уладзіслава Кавалёва адказалі з адміністрацыі прэзідэнта
Любоў Кавалёва атрымала адказ на свой заврот да кіраўніка краіны з просьбай памілаваць яе сына, а таксама адказ на просьбу аб асабістай сустрэчы з Лукашэнкам.
Загадчык аддзела па грамадзянстве і памілаванні Кісялёў піша ў
адказе: "Любоў Іванаўна, на ваш зварот паведамляем, што пытанне аб
памілаванні вашага сына будзе разгледжана ў адпаведнасці з
патрабаваннямі палажэння аб парадку памілавання асуджаных, вызвалення ад
крымінальнай адказнасці, асобаў, якія спрыялі раскрыццю і ліквідацыі
наступстваў злачынстваў. Уладзіслаў Кавалёў можа звярнуцца да прэзідэнта
Беларусі з просьбай аб памілаванні".
Адказ наконт асабістай сустрэчы нечым падобны на той, што прыведзены вышэй.
"Адказ
наконт памілавання, хаця я прасіла аб асабістай аўдыенцыі. "Інфармуем,
што гэтае пытанне падлягае ўсебаковаму разгляду", — цытуе ліст Любоў Кавалёва.