Маці асуджанага за тэракт Уладзіслава Кавалёва звярнулася ў Канстытуцыйны суд

Любоў Кавалёва
Любоў Кавалёва

Яна падала заяву з тым, каб Канстытуцыйны суд даў заключэнне, што беларускае крымінальна-выканаўчае заканадаўства не адпавядае Канстытуцыі і міжнародным прававым  нормам. Любоў Кавалёва ад імя сына звярталася ў Камітэт ААН па правах чалавека і непакоіцца, што смяротны прысуд абвінавачаным за тэракт Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву можа быць прыведзены ў выкананне раней, чым сваё меркаванне выкажа гэтая міжнародная арганізацыя.

Беларускае заканадаўства не прадугледжвае тэрмінаў на тое, каб чакаць такой рэакцыі.

Таксама 1 лютага Любоў Кавалёва падала скаргу ў Генеральную пракуратуру Беларусі наконт знікнення ў СІЗА КДБ ужо двух даверанасцяў, падрыхтаваных сынам і яго адвакатам, каб яна  магла ад імя Уладзіслава Кавалёва звяртацца ў міжнародныя інстанцыі. Першая даверанасць была падрыхтавана ў снежні 2011 года, другая - у студзені 2012 года, іх перадалі на подпіс да кіраўніцтва СІЗА КДБ, і далейшы лёс гэтых дакументаў невядомы.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны