Раман Кісляк: “Довады беларускага ўраду не вытрымліваюць крытыкі”

Праваабаронца Раман Кісляк
Праваабаронца Раман Кісляк

Беларускі ўрад лічыць непрымальнай скаргу блізкіх асуджанага да смяротнага пакарання Уладзіслава Кавалёва, накіраваную ў Камітэт па правах чалавека ААН і зарэгістраваную 15 снежня 2011 году. На думку беларускага ўраду, непрымальнасць яе выцякае з-за нявычарпанасці ўсіх нацыянальных сродкаў абароны, паколькі  скарга Кавалёва знаходзіцца на разглядзе ў Вярхоўным судзе  ў парадку нагляду. Таксама Кавалёў звярнуўся за памілаваннем да Аляксандра Лукашэнкі.

Юрыст-праваабаронца  Раман Кісляк  лічыць аргументы ўраду аб нявычарпальнасці ўнутраных сродкаў абароны неабгрунтаванымі. Па ягоных словах, зварот са скаргай у парадку нагляду не прызнаецца міжнароднымі органамі ў сферы правоў чалавека ў якасці прававога сродку ўнутрыдзяржаўнай абароны, паколькі ў гэтым выпадку не ўзбуджаецца прававая працэдура -- чалавек звяртаецца да службовай асобы.

Па меркаванні Р. Кісляка, зварот за памілаваннем зусім нельга расцэньваць як прававы сродак абароны правоў, бо асноўнымі ў гэтай працэдуры з’яўляюцца не прававыя пытанні, а маральныя альбо гуманітарныя.

Камітэт па правах чалавека ААН звярнуўся да дзяржавы з просьбай не прыводзіць смяротны прысуд у выкананне да канца разгляду справы па сутнасці.

 

 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны