62 % чытачоў недзяржаўнай газеты “Intex-press” супраць смяротнага пакарання
Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” праводзіць апытанне сярод сваіх чытачоў на ўласным сайце www.intex-press.by. На 13 лютага ў ім прынялі ўдзел 463 чалавек, якія адказалі на пытанне газеты: “Як вы ставіцеся да магчымасці замяніць смяротное пакаранне пажыццёвым зняволеннем?”. 62 % чытачоў газеты “Intex-press” адказалі, што станоўча ставяцца да ідэі замены смяротнога пакарання пажыццёвым зняволеннем пры ўмове, каб асуджаныя да пажыццёвага зняволення не мелі магчымасці датэрмінова вызваліцца. 29 % чытачоў газеты “Intex-press” адказалі, што адмоўна ставяцца да замены смяротнога пакарання пажыццёвым зняволеннем, а каля 8 % наведвальнікаў папулярнага ў горадзе сайта адказалі, што пакуль не вызначыліся ў гэтым пытанні.
Апытанне сайце www.intex-press.by працягваецца.