Пабачыць камеру смяротнікаў можна ў музеі (відэа)
Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага
пакарання" распавядае пра той жах, які перажывае чалавек у камеры
смяротнікаў. Здымкі адбываліся ў Музеі ахвяраў генацыду жыхароў Літвы
(Вільня, Літва) у рэальнай камеры смяротнікаў, праз якую прайшлі тысячы
ахвяр савецкага рэжыму.
Беларусь -- апошняя краіна ў
Еўропе і на ўсёй постсавецкай прасторы, у якой захоўваецца смяротнае
пакаранне -- расстрэл. Беларусь ў гэтай справе аказалася найбольш
прыхільнай да савецкіх традыцыяў. Пры гэтым ўся сітуацыя са смяротным
пакарннем ў Беларусі ахутана таямнічай завесай -- целы растраляных не
выдаюцца для пахавання сваякам. Адмены ў Беларусі смяротнага пакарання ў
жорсткай фармулёўцы патрабуе Рада Еўропы.
На сённяшні дзень ў
Беларусі да смяротнага пакарання асуджаныя два чалавекі, якіх
абвінавачваюць у арганізацыі выбуху ў мінскі метро 11 красавіка 2011
года.
Маці асуджанага да смяротнага пакарання, Уладзіслава
Кавалёва, Любоў Кавалёва асцерагаецца, што прысуд у дачыненні да яе
сына, абвінавачанага па справе аб тэракце ў мінскім метро, можа быць
прыведзены ў выкананне да канчатковага разгляду ў Камітэце ААН па правах
чалавека, куды звярнуліся яна і яе дачка.
16
лютага Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў Аляксандра
Лукашэнку памілаваць Уладзіслава Кавалёва і другога фігуранта
крымінальнай справы Дзмітрыя Канавалава, які, паводле афіцыйнай
інфармацыі, з прашэннем аб памілаванні да прэзідэнта не звяртаўся.
Еўрадэпутаты таксама заклікалі ўлады Беларусі аб'явіць мараторый на
смяротнае пакаранне.