Акцыя супраць смяротнага пакарання ў Салігорску (фота)

Грамадскія актывісты Салігорску пры падртымцы мясцовых праваабаронцаў распаўсюдзілі інфармацыйныя матэрыялы супраць смяротнага пакарання.

У межах акцыі жыхары гораду змаглі азнаёміцца з ўлёткамі ды інфармацыйнымі буклетамі агульнанацыянальнай кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. У буклетах, між іншым, апублікавана інтэрв’ю з маці Андрэя Жука з Салігоршчыны, расстралянага ў 2010 годзе.

- Трэба прызнаць, што беларускае грамадства недастаткова абазнанае ў гэтым пытанні, - сцвярджане вядомы салігорскі праваабаронца Леанід Мархотка. - Выказваючыся ў падтрымку смяротнага пакарання, людзі часта кіруюцца інстынктыўным жаданнем помсты, а не жаданнем рэальнага аднаўлення справядлівасці. На жаль, дзяржава таксама не прыкладае дастатковых намаганняў для разбурэння сярэднявечных уяўленняў аб гэткім, фактычна ўзаконенным, забойстве.

Салігорскія праваабаронцы нагадваюць, што пры пакаранні смерцю ёсць верагоднасць забойства невінаватага праз недаксаналасць судовай сістэмы. Гэта тая памылка, якую ўжо ніколі не будзе магчымасці выправіць. Акрамя гэтага, такая кара ёсць пакараннем і пакутамі таксама для сваякоў расстраляных і не з’яўляецца стрымліваючым фактарам для злачынцаў.

Беларусь з’яўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе існуе практыка смяротнага пакарання. Пасля адмены дадзенага віда пакарання Узбекістанам у 2008 годзе наша краіна засталася і апошняй дзяржавай былога СССР, у якой дагэтуль выносяцца і выконваюцца смяротныя прысуды.

Фота

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны