Яраслаў Пясецкі: Думаю, за тэрактам стаіць больш вялікае зло, чым гэтыя двое

Падчас тэракту ў мінскім метро Яраславу Пясецкаму адарвала ногі. Праз амаль год 27-гадовы мужчына распавёў «Салідарнасці», што ён адчуваў, калі прыйшоў у сябе, чаму сумняецца ў вінаватасці Дзмітрыя Канавалава і як жыве цяпер.

– Яраслаў, ты сам хімік. Верыш, што Канавалаў мог сам зрабіць такую бомбу?

– Бомбу мог зрабіць хто заўгодна. Інфармацыі зараз у інтэрнэце дастаткова. Але каб быць такой сволаччу, каб гэта зрабіць… Што павінна было ў яго галаве зламацца, каб ён яе падклаў… Не ведаю. Калі ў Расіі такое адбываецца, я яшчэ разумею, краіна пастаянна з кімсці ваюе, нехта можа тачыць на яе зуб. А ў нас хто? Мне, як нармальнаму чалавеку, гэта незразумела.

– Як лічыш, чаму Канавалаў адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні?

– Гэта яго асабістыя справы. Мне гэты чалавек незразумелы, як і сам працэс.

Калі справа дайшла да таго, каб вынесці смяротную кару гэтым абаім, я і маці падпісалі ў інтэрнэце петыцыю за адмену смяротнага пакарання.

– Чаму ты падпісаў гэтую петыцыю?

– Я думаю, што гэта занадта малыя малакасосы, каб учыніць такое. Думаю, за тэрактам стаіць больш вялікае зло, чым гэтыя двое. Можа, да прыкладу, ім заплацілі: а занясі-ка ты хлопчык сумачку вунь туды…

Пастаў каля мяне дакладна вінаватага – сам задушыў бы. А калі ўзнікаюць сумненні… не магу сказаць, што яны вінаватыя.

Чытаць цалкам

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны