Лукашэнка не памілаваў Канавалава і Кавалёва
Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў, прызнаныя вінаватымі ў здзяйсненні тэракту ў мінскім метро
11 красавіка 2011 года і прысуджаныя да вышэйшай меры пакарання, будуць пакараныя.
Пытанне памілавання асуджаных разгледзеў кіраўнік
дзяржавы і, улічваючы цяжар злачынства, прыняў рашэнне ў памілаванні адмовіць.
Пра гэта паведамілі ў навінах тэлеканала «Беларусь 1».
Нагадаем, Уладзіслаў Кавалёў прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта напісаў,
Дзмітрый Канавалаў, па наяўнай інфармацыі, такой магчымасцю не скарыстаўся.