Святлана Жук: Чаму я не магу прыйсці на магілу свайго сына? (відэа)
Сапраўды, колькасць вынесеных і прыведзеных у выкананне смяротных прысудаў у Беларусі ў апошнія гады адносна невялікая, калі параўноўваць з тым, што было раней.
Такім чынам, калі нават некаторыя разважаюць на тэму, чаму грамадства павінна ўтрымлівае за свой кошт небяспечных злачынцаў, то атрымліваецца, што якраз такіх фактычна адзінкі, і на дабрабыт грамадзян у цэлым гэта ніякім чынам не паўплывае. А вось для саміх злачынцаў і для іх блізкіх - менавіта пажыццёвая кара ёсць сапраўднае выпрабаванне і пакаранне. Тым больш, што заканадаўча норма пераходу да мараторыя замацавана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і няма неабходнасці ўносіць у асноўны закон адпаведныя змены, - трэба толькі, каб дэпутаты ўнеслі змены ў Крымінальны кодэкс. А мараторый на смяротнае пакаранне можа ўвесці прэзідэнт сваім указам. У такім выпадку смяротная кара застаецца ў заканадаўстве як мера пакарання, але не выкарыстоўваецца на практыцы.
Пры ўступленні ў Савет Еўропы аб’яўленне мараторыя на смяротнае пакаранне – гэта абавязкова ўмова. З 2006 году Еўрасаюз дамагаецца адмены смяротнай кары ў Беларусі, але безвынікова. І той факт, як сённяшняе кіраўніцтва краіны трымаецца за гэты від пакарання, пакаранне смерцю, сведчыць толькі пра палітычны аспект у адносінах з Еўропай, а таксама пра перавагу савецкіх стэрэатыпаў над агульначалавечымі каштоўнасцямі.
На думку дэпутата Палаты прадстаўнікоў Мікалая Самасейкі, учыненне тэракту ў Мінску затармазіла працэс абмеркавання мараторыя, хоць ён кажа: "трэба ўсвядоміць, што смяротнага пакарання не павінна быць у прынцыпе", "але грамадства павінна да гэтага саcпець". А як яно будзе выспяваць, калі з боку дзяржавы ніякай працы ў гэтым накірунку не вядзецца, а ўсе высілкі праваабаронцаў натыкаюцца на супрацьдзеянне?!
Чаму пакаралі шматдзетную маці, якая выйшла з плакатам да Адміністрацыі прэзідэнта з плакатам? Чаму ўлады не прынялі і ніяк не арэагавалі на петыцыю супраць смяротнага пакарання, падпісаную вялізарнай колькасцю людзей? Чаму так і засталіся без адказу дзясяткі пытанняў па справе тэракту Канавалава і Кавалёва? і г.д.
Чаму ўсё, што звязана з выкананнем самога смяротнага прысуду пакрыта сакрэтнасцю, а родным нават не паведамляецца месца пахавання? Адказаў ніхто так і не дабіўся!
Маці расстралянага Андрэя Жука, Святлана Жук, гаворыць пра смяротнае пакаранне ў Беларусі.