Нарвэгія зьвярталася да Беларусі не праводзіць расстрэлаў
Міністар замежных спраў Нарвэгіі — краіны, якая летась у ліпені перажыла сэрыю тэрактаў, Ёнас Гар Сторэ выступіў з рэзкім асуджэньнем расстрэлу падазраваных у тэрарызьме беларусаў Кавалёва і Канавалава.
«Судовы разбор і тое, як ён быў праведзены, дае падставы сумнявацца
ў законнасьці прысуду гэтым двум зьняволеным», — адзначыў кіраўнік
замежнапалітычнага ведамства Нарвэгіі.
У заяве міністра адзначаецца, што Нарвэгія, нягледзячы на леташнюю
трагедыю, выступае супраць выкарыстаньня сьмяротнага пакараньня і што
«гэтая пазыцыя была выразна выказаная амбасадару Беларусі, калі яго
запрасілі ў нарвэскае МЗС на пачатку сакавіка».
Паводле матэрыялаў сьледзтва па справе Андэрса Брэйвіка, суд над якім
мае пачацца 16 красавіка, міністар Ёнас Гар Сторэ займаў верхнюю пазыцыю
ў сьпісе асобаў, якіх Брэйвік зьбіраўся зьнішчыць першым чынам.
Кіраўнік МЗС і яшчэ 11 вядомых у краіне палітыкаў, паводле тэрарыста,
складалі групу «галоўных здраднікаў» краіны, або групу «А».