Украіна асудзіла пакаранне смерцю Канавалава і Кавалёва
Украіна падтрымлівае заяву Еўрасаюза, які асудзіў смяротнае пакаранне абвінавачаных у тэракце ў мінскім метрапалітэне.
Пра гэта «Украінскім Навінам» паведаміў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі Міністэрства замежных спраў Украіны Алег Валошын.
Па яго словах, Украіна заўсёды паслядоўна выступала за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі, што адпавядае агульным крытэрам, прынятым у Еўропе.
Нагадаем, што вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан рашуча асудзіла пакаранне смерцю Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава. На яе думку, судовы працэс супраць двух абвінавачаных быў праведзены неналежным чынам, у тым ліку ім не далі права абараніць сябе. ЕС, па яе словах, выступае супраць смяротнага пакарання пры любых абставінах