Большасць не падтрымлівае рашэння прэзідэнта
Такія вынікі паказвае апытанка, якую баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” ужо некалькі дзён ладзіць на сваім сайце. На 23 сакавіка на пытанне “Вы памілавалі б Канавалава і Кавалёва?”станоўча адказалі каля 60% наведвальнікаў.
Каля 20% удзельнікаў апытання выказаліся супраць, прыблізна столькі ж - пакуль не вызначыліся ў гэтым пытанні, а каля 2% думаюць пра іншае.
Апытанне на сайце “Intex-press” працягваецца.