Афіцыйная дата расстрэлу Уладзіслава Кавалёва – 15 сакавіка

"Але ўжо ні 13, ні 14 сакавіка да яго чамусці не пускалі адваката Станіслава Абразея. Яны з Уладзіславам так і не падалі наглядную скаргу, бо ім не далі сустрэцца", --гаворыць Любоў Кавалёва, маці асуджанага і пакаранага смерцю за тэракт у мінскім метро.

Маці апошні раз бачыла сына падчас спатканьня 11 сакавіка. 16-м сакавіка датавана даведка з Вярхоўнага суду, што прысуд выкананы. Любоў Кавалёва і сястра расстралянага Тацяна не ўпэўненыя, што ў "Пасведчанні аб смерці" напісалі сапраўдную дату.

"Супрацоўніца ЗАГСу мяне завяла ў кабінет. Там у кампутары паглядзела дату – 15 сакавіка. Кажуць, што нейкія звесткі ім мусілі даслаць пра выкананне прысуду. Так і запісалі ў пасведчанне. А ці праўда гэта, ці прыдуманая дата – мы не ведаем!"—кажа Любоў Кавалёва.

14 сакавіка ўвечары па тэлебачанні перадалі  паведамленне, што Аляксандар Лукашэнка не памілаваў Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава. 16-м сакавіка была датавана папера з Вярхоўнага суду, што прысуд ужо прыведзены ў выкананне.

Любоў Кавалёва лічыць, што гэтым былі парушаны  правы сына, які не паспеў падаць наглядную скаргу -- напісаў толькі пра тое, каб адтэрмінавалі выкананне прысуду, пакуль скаргу складаюць. Таксама не сталі чакаць, пакуль скаргу Уладзіслава Кавалёва разгледзіць Камітэт ААН па правах чалавека – хаця адтуль дасылалі просьбу да беларускага боку, каб не расстрэльваць асуджанага, пакуль ягоную скаргу не разгледзяць.

 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны