Салігорцы даслалі Лукашэнку паштоўкі супраць смяротнага пакарання (фота)

Салігорскія праваабаронцы працягваюць ажыццяўленне грамадскіх дзеянняў, скіраваных на адмену смяротнага пакарання ў Беларусі.

Гэтым разам грамадскія актывісты гораду дасылалі паштоўкі да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем тэрміновага ўвядзення мараторыя на вынясенне смяротных прысудаў і выкананне пакаранняў. У паштоўках патрабуецца неадкладна замяніць усе вынесеныя смяротныя прысуды пазбаўленнем волі.

Сябра салігорскага прадстаўніцтва Беларускага Хельсінскага Камітэту Аляксей Валабуеў таксама даслаў гэткую паштоўку:

- Не ўпэўнены, што дзеючы кіраўнік дзяржавы пабачыць маю паштоўку. Тым не менш, лічу вельмі важным публічна агучваць пазицыю аб неабходнасці тэрміновай забароны смяротнага пакараня. Да таго ж паштоўкі дасылаюцца без канвертаў і пабачыць іх змест зможа не адзін чалавек. Гэта значыцца, што задумацца над неабходнасцю адмены гэтага надзвычай жорсткага і бесчалавечнага пакарання змогуць многія.

Нагадаем, што гэта ўжо не першая спроба мясцовых праваабаронцаў звярнуць увагу на праблему смяротнага пакарання ў Беларусі. Напрыканцы лютага пры падтрымцы мясцовых грамадскіх актывістаў у сталіцы шахцёраў былі распаўсюджаны адмысловыя інфармацыйныя матэрыялы, скіраваныя супраць гэтага архаізму.

Фота

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны