Палова апытаных беларусаў лічаць неабходным адмяніць смяротную кару ў краіне
49,7% беларусаў мяркуюць, што смяротная кара ў краіне павінна быць адменена. Такія звесткі сакавіцкага апытання грамадскай думкі, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (Вільня, Літва).
Сацыёлагі зазначаюць, што ў снежні 2009 года толькі 36,8% беларусаў выступалі за адмену смяротнай кары. Звесткі апытання таксама паказваюць,
што за захаванне гэтага віду пакарання сёння выступаюць 40,8% апытаных (54,6% — у снежні 2009 года).
Пры гэтым колькасць тых, хто лічыць неабходным
увядзенне пасады Упаўнаважанага па правах чалавека, сёння ўдвая большая,
чым тых, хто трымаецца процілеглай думкі — 56,3% супраць 28,5%.