У дзень расстрэлу Кавалёва беларускі МЗС пісаў Камітэту ААН пра прыпыненне выканання прысуду

Любоў Кавалёва, маці расстралянага Ўладзіслава Кавалёва, і яго сястра Таццяна  Казяр атрымалі інфармацыю з Упраўлення   Вярхоўнага камісара па правах чалавека. Дадзеная інфармацыя была накіравана прадстаўнікамі ўраду РБ пры аддзяленні ААН у Жэневе яшчэ 15 сакавіка 2012 года – у той самы дзень, калі Ўладзіслаў Кавалёў быў расстраляны.     

Прадстаўнікі Беларусі праінфармавалі Камітэт па правах чалавека аб тым, што наглядная скарга Кавалёва пададзена ў Вярхоўны суд, прэзідэнт разглядае яго прашэнне аб памілаванні. Пакуль гэта не будзе разгледжана, выкананне смяротнага прысуду будзе прыпынена.

У інфармацыі аспрэчвалася прымальнасць скаргі па справе Ўладзіслава Кавалёва, а таксама сутнасць прэтэнзій дадзенай скаргі.

Бліжэйшым часам маці і сястра накіруюць свае абвяржэнні гэтай некарэктнай і абуральнай інфармацыі ў Камітэт па правах чалавека.

Дакументы

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны