Рэпартаж пра тры дні з жыцця маці асуджанага на смерць беларуса ўскалыхнуў польскае грамадства

Уладзіслаў Кавалёў
Уладзіслаў Кавалёў

У сувязі з першай гадавінай выбуху на станцыі метро “Кастрычніцкая” ў Мінску, на польскай тэлевізіі ТVN з заклікам аб увядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне выступіла Любоў Кавалёва - маці забітага Уладзіслава Кавалёва.

Гэты заклік падтрымала маці раней пакаранага Андрэя Жука - Святлана. Смяротны прысуд у дачыненні да яго выкананы ў 2010 годзе, нягледзячы на ​​тое, што Андрэй Жук накіраваў скаргу на судовы працэс у Камітэт ААН па правах чалавека, дзе яна была зарэгістраваная. Адпаведная нота была накіравана Ураду Рэспублікі Беларусь. Такую ж скаргу падалі таксама і сваякі Уладзіслава Кавалёва.

Кранальны рэпартаж аб трох днях з жыцця Любові Кавалёвай, якая вяла гераічную барацьбу за жыццё сына, выклікала вялікі рэзананс у польскім грамадстве. У сувязі з гэтым, журналісты TVN вырашылі актыўна далучыцца да кампаніі барацьбы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Пад петыцыяй, якую падрыхтавалі беларускія праваабарончыя арганізацыі ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, журналісты плануюць сабраць як мага больш подпісаў і перш за ўсё ад прадстаўнікоў польскай інтэлектуальнай эліты. Петыцыя была таксама перакладзеная на польскую мову і хутка будзе размешчана па спасылцы: http://petition.spring96.org

Аўтар рэпартажу пра маці Уладзіслава Кавалёва Моніка Гуралевска (Monika Góralewska) рыхтуе другую частку фільма, у якім паспрабуе адказаць на пытанне аб тым, што ж на самай справе адбылося ў мінскім метро.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны