17-ы штат ЗША адмяніў смяротнае пакаранне
Палата
прадстаўнікоў Канэктыкута прагаласавала за адмену ў штаце смяротнага пакарання,
паведамляе Associated Press.
Як
адзначае "Лента.ру" са спасылкай на міжнароднае інфармацыйнае
агенцтва, за гэта рашэнне выказаліся 86 кангрэсменаў, супраць - 62. У
публікацыі The New York Times тлумачыцца, што галасы падзяліліся ў асноўным у
адпаведнасці з партыйнай прыналежнасцю (за законапраект галасавалі дэмакраты,
супраць - рэспубліканцы).
Законапраект
прадугледжвае замену смяротнага пакарання на пажыццёвае зняволенне без права
вызвалення. Пры
гэтым новы закон не адменіць смяротных прысудаў, якія раней былі вынесеныя ў
штаце 11 амерыканцам, у тым ліку прыёмнаму ўнуку знакамітага рускага рэжысёра
Джошуа Камісаржэўскаму.
5
красавіка падобны законапраект ўхваліў сенат Канэктыкута. Губернатар-дэмакрат
Дэнэл Мэлай ужо абяцаў яго падпісаць.
Такім
чынам, Канэктыкут стане 17-м штатам ЗША, якія адмовіліся ад смяротнага
пакарання. Варта
адзначыць, што паводле апытанняў, большасць жыхароў штата такі від пакарання
падтрымліваюць.
Пасля
мараторыя на смяротнае пакаранне, які дзейнічаў у ЗША ў 1972-1976 гадах, у
Канэктыкуце было вынесена 15 смяротных прысудаў, у выкананне быў прыведзены
адзін.