У Рагачове судзяць грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча

У Рагачове 17 красавіка пачалося судовае паседжанне, на якім разглядаюць адміністрацыйную справу ў дачыненні грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча. Яго вінавацяць у тым, што ён нібыта парушыў аўтарскія правы дзяржаўнай раённай газеты «Свабоднае слова», перадрукаваўшы без дазволу рэдакцыі і без спасылак на афіцыйны сайт газеты шэраг матэрыялаў. Міліцыя, якая праводзіла праверку па заяве галоўнага рэдактара дзяржаўнай газеты, прыйшла да высновы, што менавіта Дзяніс Дашкевіч з'яўляецца адміністратарам дадзенага незалежнага сайту vrogacheve.ru. Адказчык жа сцвярджае, што ён не з'яўляецца адміністратарам, і мае да сайту толькі ўскоснае дачыненне. Зараз паседжанне працягваецца.

Суд пачаўся ў 11.00. Прыкладна ў гэты ж час на сайце vrogaceve.ru з'явіўся артыкул ад імя Дзяніса Дашкевіча, у якім у абразлівым свеце падаецца інфармацыя пра беларускую апазіцыю агулам і гомельскіх сяброў палітычных партый і праваабаронцаў у прыватнасці. «Наш сайт узламаны невядомымі, і на ім з'явіліся гэтыя абразлівыя матэрыялы. Гэта правакацыя і пераслед з боку ўладаў, спроба нас ачарніць і пасварыць з людзьмі», - пракаментаваў Дзяніс Дашкевіч.

 

 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны